8 снежня 1941 года трагічная старонка ў гісторыі Навагрудчыны. 83
гады назад у гэты дзень ахвярамі генацыду сталі 5000 навагрудскіх яўрэяў.
«Гэта патрэбна не мертвым, гэта патрэбна жывым”. Пад такім лозунгам па
ініцыятыве УК “Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей” на месцы іх
масавага знішчэння ў в. Скрыдлева 8 снежня 2024 года адбыўся Рэквіем
памяці. Сярод удзельнікаў памятнага мерапрыемства - А.Л.Максімовіч,
намеснік начальніка Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь, удзельнікі раённага ваенна-патрыятычнага клуба
“Багіра” УА “СШ No4 г. Навагрудка імя П.А.Мазуры” разам з кіраўніком
клуба Г.К.Ігуменавай, кадзецкія класы УА “СШ No7 г. Навагрудка” з
кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Дзянісавым В.А. і класным
кіраўніком Баярэвіч І.В., былы работнік упраўлення адукацыі Навагрудскага
райвыканкама Багацішчава Н.В.
Пранізлівыя словы аб ахвярах генацыда выказала Пелудзь Л.В.,
старэйшы навуковы супрацоўнік УК “Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы
музей”. З суперажываннем і разуменнем жаху той масавай трагедыі слухалі
яе вучні і ўсе прысутныя. Са свечкамі ў руках, схіліўшы галовы перад
помнікам ахвярам нечалавечых дзеянняў фашыстаў, яны добра разумелі: гэта
не павінна паўтарыцца.
Ля помніка былі пастаўлены свечкі, ускладзены жывыя кветкі.
Завяршыўся Рэквіем памяці хвілінай маўчання.

 

 

В нашем музее более 25000 экспонатов!

Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.