15 студзеня 2025 года у музеі адбылася сустрэча з вучнямі УА “СШ 3 г. Навагрудка”. Была праведзена інфармацыйная гадзіна «Кніга Славы Навагрудчыны», прысвечаная 85-годдзю з часу ўтварэння Навагрудскага раёна.
Падчас заняткаў вучні пазнаёміліся з важнейшымі гістарычнымі падзеямі Навагрудчыны, даведаліся аб багаццях краю і яго галоўным багацці - людзях роднай зямлі.
Затым яны адкрылі першую старонку Кнігі Славы Навагрудскага раёна і пазнаёміліся з яе лаурэатамі.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, падчас якога дзяліліся сваімі думкамі і пачуццямі з нагоды ўбачанага і пачутага. Многія адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць лепш зразумець важнасць павагі да памяці продкаў.
Сустрэча стала не толькі адукацыйным, але і выхаваўчым мерапрыемствам, якое садзейнічала фарміраванню ў вучнёўскай моладзі пачуцця патрыятызму і адказнасці за будучыню нашай краіны.