Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб з прычыны зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых. Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы ўгон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства. Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду.
14.11.2024 года, навуковы супрацоўнік Варава Аляксандра Мікалаеўна, на базе УК "Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей" правяла інфармацыйную гадзіну прысвечаную генацыду беларускага народа. На дадзеным мерапрыемствам прысутнічалі навучэнцы школ г. Навагрудка.
Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.