10 красавіка старэйшы навуковы супрацоўнік музея Пелудзь Л.В. правяла
10 красавіка старэйшы навуковы супрацоўнік музея Пелудзь Л.В. правяла інфармацыйную гадзіну, якая прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, “Жар Навагрудскага катла”. Вучні ўстановы адукацыі “СШ №1 г.Навагрудка” прагледзелі відэафільм “Пачатак вайны. Трагедыя першых страт” і прынялі ўдзел у яго абмеркаванні. Пры правядзенні інфармацыйнай гадзіны былі выкарыстаны матэрыялы экспазіцыі залы музея, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне.
Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.