Чароўная казка

Так называецца выстава ў гісторыка-краязнаўчым музеі нашага горада.

Чаго там толькі няма: цацкі з ваты, навагоднія касцюмы, маскі, паштоўкі...

Калі ў музей завіталі вучні чацвёртага класа УА “СШ No7” г. Навагрудка разам са сваёй настаўніцай Пілюцік С.Д., яны з захапленнем разглядалі экспанаты выставы.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Пелудзь Л.В. прапанавала вучням самім зрабіць ёлачную цацку і дзеці, вядома, згадзіліся. Так пачаўся майстар-клас па вырабу навагодняй цацкі сваімі рукамі, які праводзіла навуковы супрацоўнік Варава А.М.

Дзеці вельмі стараліся і кожны пайшоў з музея з навагодняй цацкай, зробленай уласнымі рукамі.

В нашем музее более 25000 экспонатов!

Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.