31 сакавіка дырэктар музея Белуш Мікіта Сяргеевіч прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя пытанні гісторыка-культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці" да 440-годдзя магдэбургскага права і 430-годдзя Нясвіжскай ратушы. Мікіта Сяргеевіч на канферэнцыі выступіў з дакладам на тэму "Архітэктурныя асаблівасці і функцыі ратуш у беларускіх гарадах", у якім згадаў таксама і ратушу Навагрудка.
Канферэнцыя прайшла ў будынку Нясвіжскай ратушы.