13 снежня 2024 г. на базе кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін і на базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем быў праведзены круглы стол “Археалогія і гісторыя старажытнага Гродна (да 120-годдзя з дня нараджэння М. М. Вароніна)”. Галоўны захавальнік фондаў Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея і магістрант завочнай формы навучання спецыяльнасці “Гісторыя” Каспер Мікіта Сяргеевіч распавёў пра антрапалагічныя матэрыялы з тэрыторыі Старога замка, атрыманыя пад час археалагічных раскопак 1949 года.
Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.