Прадаўжаецца цыкл урокаў памяці, якія прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 25 красавіка навуковы супрацоўнік Варава А.М. разам з работнікамі ААА «Навагрудскі завод металавырабаў» на падставе дакументаў, якія знаходзяцца ў зале музея, расказала наведвальнікам , якімі цяжкімі выпрабаваннямі дасталася нашай краіне Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра тое, як увесь народ устаў на абарону сваёй Радзімы, як змяніла вайна лёс нашых землякоў.
Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.