Сфера культуры Навагрудчыны аб'ядноўвае мноства таленавітых, захопленых і адданых сваёй справе людзей, якія ўносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне і захаванне лепшых традыцый нашага раёна і ўсёй краіны. 19 лютага ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося паседжанне, падчас якога працаўнікі ўстаноў культуры падвялі вынікі працы за 2024 год і вызначылі задачы на 2025 год. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Каралько, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Людміла Мароз, начальнік аддзела культуры Марына Шабановіч, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў культуры раёна. Начальнік аддзела культуры Марына Шабановіч выступіла перад прысутнымі ў зале з выніковай справаздачай, у якой прааналізавала працу ўстаноў культуры за мінулы год, расказала пра поспехі і дасягненні. Марына Канстанцінаўна адзначыла, што ўсе паказчыкі праграмы культуры на 2021-2025 год былі выкананы, а некаторыя - нават перавыкананы.
Фіналам стала ўзнагароджанне найлепшых работнікаў па выніках 2024 года. Граматай аддзела культуры адзначаны Сапега Ю.В., рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў. Віншуем!!!
Экскурсии проводим на белорусском, русском языках.